2 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўрачыста адзначаць 225-годдзе з часу заснавання гістарычнай Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.
У праграме святкавання — гістарычны сімпозіум, прэзентацыя герба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, сайта архідыяцэзіі і юбілейнай паштовай маркі. Акрамя таго адбудзецца інаўгурацыя 2023/2024 навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля і ўрачыстая святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
На канале ў YouTube катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску вядзецца прамая анлайн-трансляцыя ўрачыстых мерапрыемстваў.
Праграма
- 10.00 – гістарычны сімпозіум
- 10.10 – даклад пра гісторыю Мінскай дыяцэзіі
- 10.30 – даклад пра іерархаў Мінскай дыяцэзіі
- 10.50 – даклад пра манаскія супольнасці ў Мінскай дыяцэзіі
- 11.10 – прэзентацыя герба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- 11.30 – перапынак на каву
- 12.00 – прэзентацыя сайта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- 12.10 – прэзентацыя паштовай маркі з нагоды юбілею
- 12.20 – узнагароды з нагоды юбілею
- 12.30 – інаўгурацыя 2023/2024 навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля
- 12.45 – падрыхтоўка да літургіі
- 13.00 – урачыстая канцэлебраваная Імша (узначальвае цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
- 14.00 – пачастунак
У праграме магчымыя змены, пра якія будзе паведамлена дадаткова. На сайце Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святкавання.