Пошук

16.08.2023 06:01   Catholic.by
Мінская катэдра і кляштар езуітаў у ХІХ стагоддзі. Малюнак Напалеона Орды

2 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўрачыста адзначаць 225-годдзе з часу заснавання гістарычнай Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі.

У праграме святкавання — гістарычны сімпозіум, прэзентацыя герба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, сайта архідыяцэзіі і юбілейнай паштовай маркі. Акрамя таго адбудзецца інаўгурацыя 2023/2024 навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля і ўрачыстая святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

На канале ў YouTube катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску вядзецца прамая анлайн-трансляцыя ўрачыстых мерапрыемстваў.

Праграма

  • 10.00 – гістарычны сімпозіум
    • 10.10 – даклад пра гісторыю Мінскай дыяцэзіі
    • 10.30 – даклад пра іерархаў Мінскай дыяцэзіі
    • 10.50 – даклад пра манаскія супольнасці ў Мінскай дыяцэзіі
  • 11.10 – прэзентацыя герба Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
  • 11.30 – перапынак на каву
  • 12.00 – прэзентацыя сайта Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
  • 12.10 – прэзентацыя паштовай маркі з нагоды юбілею
  • 12.20 – узнагароды з нагоды юбілею
  • 12.30 – інаўгурацыя 2023/2024 навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля
  • 12.45 – падрыхтоўка да літургіі
  • 13.00 – урачыстая канцэлебраваная Імша (узначальвае цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
  • 14.00 – пачастунак

У праграме магчымыя змены, пра якія будзе паведамлена дадаткова. На сайце Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святкавання.

Абноўлена 02.09.2023 10:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.