Пошук

14.08.2023 23:44   Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі / Catholic.by
Фота Аляксея Машуцікава

15 жніўня ў гістарычнай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адзначаецца адпустовая ўрачыстасць.

Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўвечары ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пачатак у 18.30.

Адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае ўсіх вернікаў Магілёва на ўрачыстую цэлебрацыю з удзелам арцыпастыра.

Абноўлена 14.08.2023 23:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця