Пошук

16.06.2023 10:49   Catholic.by
Фота Данііла Ліцкевіча

З 22 па 30 чэрвеня пройдзе пешая пілігрымка з Баранавічаў (Пінская дыяцэзія) у Нацыянальны санктуарый у Будславе.

Адказны за арганізацыю дзевяцідзённай пілігрымкі з Баранавічаў на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай сёлета айцец Леанард Адушкевіч з законніцкай супольнасці паўлінаў, які нясе служэнне ў гомельскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Арганізатары запрашаюць у супольны шлях да Маці Божай усіх, хто мае фізічныя сілы на дзевяцідзённую пешую дарогу, жадае маліцца, паслухаць цікавыя канферэнцыя, а таксама знайсці новых сяброў.

Электронная рэгістрацыя да 18 чэрвеня.

  • Анлайн-рэгістрацыя на пілірымку Баранавічы–Будслаў 2023 ТУТ>>>
  • Падрабязнасці на старонцы пілігрымкі Баранавічы–Будслаў 2023 ў Instagram ТУТ>>>
  • Кантакты адказных за пілігрымку:
    • +375 (29) 802 99 45 – а. Леанард Адушкевіч OSPPE
    • +375 (29) 325 84 89 (viber) - Таццяна
Абноўлена 16.06.2023 11:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця