3 чэрвеня, у першую суботу месяца, ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудзецца заключная малітоўная сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Паводле зацверджанага плана Вялікай навэнны, якая праводзіцца па ініцыятывае Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у заключны, дзявяты яе дзень у Будславе збяруцца дзеці, якія сёлета ўпершыню прыступяць да споведзі і прымуць сваю першую святую Камунію, а таксама іх бацькі.
Для лепшай арганізацыі малітоўнай сустрэчы ў Нацыянальным санктуарыі з удзелам дзяцей і іх бацькоў, душпастырам неабходна падаць звесткі пра колькасць удзельнікаў ад паасобных парафій.
Зрабіць гэта можна да 21 мая ўключна:
- анлайн па спасылцы ТУТ>>>
- па тэлефоне: +375 (29) 695 53 51 – кс. Юрый Санько
Праграма малітоўнай сустрэчы
- 10.30 – прыезд удзельнікаў
- 11.00 – прывітальнае слова арцыбіскупа Станеўскага
- 11.15 – тэатральная пастаноўка
- 12.00 – св. Імша; цэлебрацыю ўзначаліць арцыбіскуп Станеўскі
- 14.00 – абед для ўдзельнікаў
- 15.00 – святочная праграма для дзяцей
- 16.30 – слова арцыбіскупа Станеўскага
- 17.00 – ад’езд
Арганізатары просяць удзельнікаў мець першакамунійнае і зменнае адзенне, а таксама карыматы (турыстычныя дыванкі).