Пошук

27.04.2023 11:33   Grodnensis.by

У чацвер 4 мая ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабэрнардынскім) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі шматгадовага выкладчыка гродзенскай семінарыі ксяндза прэлата Ежы Лявінскага ў першую гадавіну яго смерці.

На Эўхарыстыю за спачылага святара, які ўвайшоў у гісторыю Гродзенскай дыяцэзіі і Касцёла на Беларусі, збяруцца духоўныя і кансэкраваныя сёстры, а таксама свецкія вернікі, каб супольна памаліцца аб жыцці вечным для яго.

Пачатак Імшы ў 13.00.

Ксёндз прэлат Ежы Мар’ян Лявінскі нарадзіўся 2 студзеня 1930 года ў Дзятлаве. Разам з сям’ёй быў вывезены ў Сібір. Вышэйшую духоўную семінарыю скончыў у Сандаміры (Польшча), у тым жа горадзе 29 мая 1955 годзе біскуп Ян Лорка ўдзяліў яму прэзбітэрскае пасвячэнне.

У савецкія часы ездзіў на душпастырскую працу ў Беларусь, Расію і Казахстан, дзе па меры магчымасці абвяшчаў Евангелле, цэлебраваў Імшу, спавядаў.

Пасля шасці гадоў душпастырскага служэння быў скіраваны на вучобу ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт, пасля заканчэння якога абараніў кандыдацкую дысертацыю па кананічным праве.

З 1968 па 1990 год працаваў у дыяцэзіяльнай курыі ў Сандаміры. З пачатку існавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў яе выкладчыкам, пэўны час — прэфектам.

З’яўляўся Ганаровым капэланам Яго Святасці, Грэміяльным канонікам Сандамірскага капітулу, Ганаровым канонікам Гродзенскага капітулу.

Адышоў у вечнасць 3 мая 2022 года ў Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат).

Абноўлена 27.04.2023 11:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця