Пошук

12.04.2023 15:32   Catholic.by
Фота: Рlanetabelarus.by

16 красавіка, ў нядзелю Божай Міласэрнасці, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведае Ліду (Гродзенская дыяцэзія), дзе ўзначаліць адпустовую ўрачыстасць у парафіі Божай Міласэрнасці, што ў новым лідскім мікрараёне Маладзёжны.

Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі ўпершыню наведае горад, у якім пражывае адна з найбольшых у нашай краіне каталіцкіх супольнасцяў.

Па запрашэнні ксяндза каноніка Андрэя Зноскі, пробашча маладой парафіі Божай Міласэрнасці, размешчанай у мікрараёне Маладзёжны ў паўночна-заходняй частцы горада, нунцый Ёзіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы з нагоды парафіяльнай урачыстасці ў нядзелю Божай Міласэрнасці. У святыні, якая з’яўляецца самым вялікім касцёлам Ліды, іерарх таксама ўдзеліць сакрамэнт канфірмацыі групе мясцовых вернікаў і сустрэнецца з духавенствам Лідскага дэканату на чале з Біскупскім вікарыем для Лідскага рэгіёна Гродзенскай дыяцэзіі ксяндзом канонікам Уладзімірам Гуляем.

Пачатак святой Імшы ў 13.00

Вернікі лідскай парафіі Божай Міласэрнасці разам са сваім душпастырам ксяндзом Андрэем Зноскам шчыра запрашаюць усіх ахвотных падзяліць з імі радасць парафіяльнай урачыстасці, за ўдзел у якой можна таксама атрымаць адпуст.

Адрас: г. Ліда, вул. П. Ангелінай, 1.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа