Пошук

07.03.2023 11:00   Адміністрацыя каледжа імя святога Яна Хрысціцеля / Catholic.by
Фота Ганны Абаевай

У суботу 11 сакавіка у Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля адбудзецца Імша за памерлага ксяндза каноніка Дзмітрыя Барылу, які ад засанавання каледжа быў у ім выкладчыкам кананічнага права, а на працягу апошніх гадоў — намеснікам дырэктара, кіраўніком навучальнага працэса і выкладчыкам метадалогіі.

Узначаліць цэлебрацыю літургіі Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, казанне прамовіць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Да ўдзелу ў літургіі запрашаюцца ўсе выкладчыкі, навучэнцы і выпускнікі каледжа.

Пачатак а 8-й гадзіне.

Адрас: вул. Серафімовіча, 19.

Абноўлена 07.03.2023 11:00
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця