Пошук

31.01.2023 14:14   Catholic.by
Фота кс. Аляксандра Уласа

2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі.

У гэты дзень падчас кожнай святой Імшы адбываецца благаслаўленне свечак.

Капліца Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра пры Місіі Добрага Самараніна ў Мінску мае тытул Ахвяравання Пана, і таму ў гэтым адзіным у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі месцы культу пад такім тытулам у гэты дзень адзначаецца ўрачыстасць.

Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ў капліцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў чацвер 2 лютага ўзначаліць Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

  • Пачатак а 18-й гадзіне.

Падчас набажэнства адбудзецца традыцыйнае благаслаўленне грамнічных свечак.

Пасля святой Імшы ў Цэнтры пройдзе вечарына з нагоды 160-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы Марыі Радзевіч. Удзельнікі даведаюцца, што яна зрабіла для Касцёла і як была звязана з сёстрамі ўршулянкамі, якія нясуць служэнне ў Місіі Добрага Самараніна.

Сёстры ўршулянкі і супрацоўнікі Місіі шчыра запрашаюць святароў, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі на супольную малітву і вечарыну ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску па адрасе: вул. Серафімовіча, 19 (непадалёк ад станцыі метро «Пралетарская»).

Абноўлена 01.02.2023 22:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця