Пошук

04.01.2023 12:50   Catholic.by

7 студзеня, у першую суботу месяца і новага, 2023 года, у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе пройдзе чарговая сустрэча ў межах Вялікай навэнны падрыхтоўкі да юбілею каранацыі цудадзейнага абраза.

Студзеньская малітоўная сустрэча збярэ каля Маці Божай Будслаўскай настаўнікаў і катэхетаў з усёй Беларусі, перадусім з Віцебскай дыяцэзіі. Разам з імі перад каранаваным 25 гадоў таму па распараджэнні святога Яна Паўла ІІ цудадзейным абразом будзе маліцца Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Праграма сустрэчы

  • 11.00 – прывітанне пілігрымаў
  • 11.30 – Ружанец (катэхеты Віцебскай дыяцэзіі, сястра Марыяна Гроць RM), споведзь
  • 12.00 – святая Імша
  • 13.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (Алена Татун, Канстанцінава)
  • 13.30 – дзяленне аплаткай; кава і пачастунак
  • 14.15 – тэматычная канферэнцыя: «„Ты настаўнік Ізраэля і гэтага не ведаеш?“ (Ян 3, 10). Нікадэмаў шлях ад аксіяматычнага настаўніцтва да евангелізацыйнага вучнёўства» (ксёндз Валерый Марціноўскі, доктар біблійнай тэалогіі)
  • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (сёстры катэхеткі Віцебскай дыяцэзіі)
  • благаслаўленне вады і рэлігійных рэчаў
  • інтэрактыўны адпачынак

Адноўлена прамая трансляцыя набажэнстваў з Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе. З яе дапамогай можна духоўна далучыцца да ўдзелу ў Вялікай навэнне падрыхтоўкі да 25-годдзя з часу каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай.

 

Абноўлена 07.01.2023 09:58
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа