Пошук

29.11.2022 11:44   Catholic.by
Фота: Жалубоўскі С. / Radzima.org

У нядзелю 4 снежня ў парафіі святога Юды Тадэвуша ў Вішневе (Гродзенская дыяцэзія, Смаргонскі дэканат) ушануюць памяць шматгадовага тутэйшага пробашча ксяндза Юзафа Кіселя ў 20-ю гадавіну з дня яго смерці.

3 і 4 снежня ў парафіі пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі, якія правядзе айцец Язафат Кунцэвіч OFM з Мінска, якога ў свой час ахрысціў ксёндз Юзаф Кісель.

У нядзелю а 12-й гадзіне ў касцёле ў Вішневе адбудзецца святая Імша ў гадавіну смерці шматгадовага вішнеўскага пробашча.

Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пробашч парафіі святога Юды Тадэвуша ў Вішневе ксёндз Антоній Казлоўскі, дэкан Смаргонскі, ад імя ўсіх мясцовых вернікаў шчыра запрашае ахвотных узяць удзел у супольнай малітве з арцыпастырам.

Абноўлена 29.11.2022 18:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа