Моладзь ад 16 да 30 гадоў запрашаюць у Баранавічы на чацвёрты паток лідарскіх курсаў Piligrim.
Нягледзячы на важнасць духоўнага развіцця, для хрыціяніна не менш важна таксама развіццё сябе як асобы, бо без гэтага немагчымы духоўны рост. Для кожнага важна пазнаваць і ўмацоўваць свой патэнцыял, развіваць свае лідарскія здольнасці. Быць лідарам — значыць не толькі кіраваць, але і ўмець скіроўваць іншых і сябе на належны шлях, вучыць і натхняць, прымаць няпростыя рашэнні, браць адказнасць за свае ўчынкі.
Менавіта на гэта скіраваны курс Piligrim.
Навучанне ўключае сем насычаных трохдённых сустрэч, запланаваных раз на месяц з пятніцы да нядзелі ў Баранавічах. Асноўныя заняткі ў выглядзе лекцый, практык і дыялогу на тэму лідарства плануюцца на суботу і нядзелю, а пятніца прызначана як час для прыезду і размяшчэння ўдзельнікаў з іншых гарадоў, знаёмства і кантакты.
Удзельнікам прапануецца трохразовае харчаванне, для іншагародніх забяспечваюцца камфртныя ўмовы для начлегу і адпачынку.
Для рэгістрацыі неабходна запоўніць анкету не пазней за 15 лістапада ТУТ>>>
Больш інфармацыі можна знайсці на старонцы ў Instagram.
Кантакты:
- +375 (29) 709 00 93 — кс. Павел Рудзьман
- +375 (29) 566 85 86 — Святлана Лабковіч