У суботу 22 кастрычніка, ва ўспамін святога Яна Паўла ІІ, у смаргонскай парафіі ў яго гонар адзначаць адпустовую ўрачыстасць і 10-годдзе з часу яе заснавання.
Гэтая парафіяльная супольнасць, заснаваная ў Смаргоні дэкрэтам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча ад 17 лістапада 2012 года, стала першай у нашай краіне парафіяй у гонар тады яшчэ благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, які быў далучаны да ліку святых у красавіку 2014 года.
З гэтай нагоды пробашч парафіі ксёндз Яўген Учкуроніс ад імя парафіянаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных на адпустовую ўрачыстасць.
Праграма
- 8.00 – святая Імша
- 12.00 – Ружанцовае набажэнства
- 13.00 – прыміцыйная святая Імша, цэлебруе ксёндз Міхаіл Радзевіч SDB
Усіх прысутных чакае пачастунак парафіяльнай кашай.
Да святкавання вернікі парафіі духоўна рыхтуюцца, молячыся навэнну да святога Яна Паўла ІІ.