Пошук

14.10.2022 10:52   Паводле: Samaranin.by

Увечары 18 кастрычніка у чарговы раз адбудзецца акцыя «Мільён дзяцей моліцца на ружанцы».

Ужо трэці год Дабрачынная мiсiя Добрага Самаранiна пад апекай святой Уршулi Ледухоўскай арганізуе малітоўнае чуванне з удзелам дзетак з Беларусі. Сёлета беларускія дзеці зноў далучацца да сусветнага дня малітвы аб міры і еднасці ва ўсім свеце.

«Шчырая дзіцячая малітва, якая праслаўляе Бога, самая чыстая. Такі зварот неадкладна будзе пачуты Панам, бо ён будзе ісці ад самага сэрца», — адзначаюць арганізатары і запрашаюць дзетак і бацькоў прыходзіць у Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Мінску (вул. Серафімовіча, 19).

Кожны ахвотны можа таксама далучыцца да малітвы анлайн (спасылка будзе на сайце samaranin.by у дзень трансляцыі).

Пачатак у 18.00

Абноўлена 14.10.2022 10:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.