Пошук

12.08.2022 09:48   Catholic.by

29 жніўня ў Слоніме (Гродзенская дыяцэзія) пройдзе 18-ы турнір па міні-футболе «Памяці святога Яна Паўла II».

Да ўдзелу ў турніры арганізатары запрашаюць каманды з каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.

Рэгламент турніру

  1. У турніры прымаюць удзел каманды з рыма-каталіцкіх парафій Беларусі.
  2. Узрост удзельнікаў:
    • малодшая катэгорыя — 8–11 классы
    • старэйшыя катэгорыя — ад 17 гадоў і больш
  3. Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі ў адной катэгорыі — 8 чалавек.
  4. Усе футбольныя матчы будуць праходзіць на полі са штучным пакрыццём стадыёна ААТ «Газпрам Трансгаз Беларусь» (пляцоўкі 20х40 м).
  5. Падчас гульні на полі могуць знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік.
  6. Замены — неабмежаваная колькасць.
  7. Час гульні — два таймы па 10 хвілін.

Увага! Кожнай камандзе неабходна запоўніць і засведчыць подпісам і пячаткай пробашча заяўку (фармуляр — ТУТ>>>) і ў электронным выглядзе даслаць на адрас a-malafei@mail.ru або прывезці с сабой. Кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі павінен мець пры сабе пашпарт альбо ксеракопію гэтага дакумента.

Рэгістрацыя і святая Імша па адрасе: г. Слонім, вул. Першамайская 11, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Запісацца на ўдзел можна па тэлефоне да 21 жніўня:

Прaграма турнiру

  • 9.00 — прыезд каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі, Слонім, вул. Першамайская, 11)
  • 10.00 — святая Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі)
  • 10.30 — футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ААТ «Газпром Трансгаз Беларусь»)
  • 13.3014.00 — абед (стадыён ААТ «Газпрам Трансгаз Беларусь»)
  • 14.0017.30 — футбол (стадыён ААТ «Газпрам Трансгаз Беларусь»)
  • 18.00 — уручэнне ўзнагарод
Абноўлена 12.08.2022 10:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця