Пасля вымушанага двухгадовага перапынку, абумоўленага пандэміяй каранавірусу, 27 жніўня ў Баранавічах зноў пройдзе фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» (ДДН).
Сёлетні фестываль — ужо дзясяты.
ДДН — гэта не проста выступленне музычных гуртоў, а сустрэча сяброў Езуса, супольная малітва і праслаўленне Бога праз сучасную музыку і спеў, яркая моладзевая падзея ў жыцці Касцёла на Беларусі.
ДДН — гэта незабыўны вечар у неперадавальнай атмасферы адкрытасці і прыязнасці, магчымасць умацаваць адносіны з Езусам, а таксама знайсці новых сяброў і аднадумцаў сярод аднагодкаў з розных мясцін Беларусі.
Дзясяты фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе 27 жніўня ў баранавіцкім ДК Тэкстыльшчыкаў (г. Баранавічы, вуліца Кірава 62).
Пачатак а 18-й гадзіне.
Каманда ДДН 2022 просіць аб падтрымцы і малітве за арганізатараў і музыкантаў. Пры гэтым кожны ахвотны можа асабіста паўдзельнічаць у арганізацыі і правядзенні фестывалю, а таксама прапанаваць свае ідэі, далучыўшыся да каманды валанцёраў.
Для гэтага неабходна запоўніць анлайн рэгістрацыйную форму ТУТ>>>
Каб сачыць за навінамі і даведвацца аб актуальнай інфармацыі, арганізатары запрашаюць на старонку ДДН у Instagram>>>
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у заснавальніка і дырэктара фестывалю ксяндза Паўла Рудзьмана па тэлефоне:
+375 (29) 709 00 93
«Даведаўся сам — распавядзі сябру, не трымай добрыя навіны пры сябе!» — заклікаюць арганізатары ДДН 2022 юнакоў і дзяўчат.