![](/3/images/news/2022/07/2022-07-06-Zhukojni-Zhaljadskija-2014.jpg)
У суботу 16 ліпеня у парафіі Маці Божай Шкаплернай у Жукойнях Жалядскіх, што на Астравеччыне, адзначаць юбілей 400-годдзя з часу пабудовы тут першага касцёла.
Ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль у парафіі, якая носіць такі тытул, адбудзецца адпустовая ўрачыстасць.
З нагоды 400-гадовага юбілею ўрачыстую цэлебрацыю ў Жукойнях Жалядскіх ўзначаліць арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч.
Пачатак у 13.00
Пробашч парафіі ксёндз Анатоль Захарэўскі ад імя ўсіх мясцовых вернікаў запрашае ахвотных узяць удзел у юбілейных адпустовых урачыстасцях.
З гісторыі касцёла
Першы будынак касцёла ў Жукойнях Жалядскіх быў пабудаваны ў 1622 годзе. У 1820 годзе пабудаваны новы, драўляны касцёл пад назвай Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Войцеха, мучаніка.
![](/3/images/news/2022/07/2022-07-06-ukojni_aladzkija_Maci_Boaj_kaplernaj.jpg)
Рэканструкцыя будынка доўжылася з 1914 года да 1918 год. Падчас рэканструкцыі была зменена арыентацыя алтара на захад. Памяшканне былой царквы стала прэсбітэрыем, да якога прыбудавалі асноўны зруб-трысцен з арачнымі вокнамі, над уваходам усталявалі хоры з фісгармоніяй. Каля касцёла была ўзведзена чытырохгранная званіца, у якой быў змешчаны звон фундацыі Гасперскага.
Касцёл быў закрыты ў 1947 годзе савецкімі ўладамі. У 1990 годзе святыня вернута каталіцкай парафіі.