![](/3/images/news/2022/06/2022-06-03-f1f53c46d22853de0a4d7caebf347202_XL.jpg)
4 чэрвеня 60-ю гадавіну святарства і 70-годдзе манаскага жыцця адзначыць ксёндз канонік Здзіслаў Вэдэр SDB — найстарэйшы салезіянін у Беларусі.
Беларуская супольнасць салезіянаў ксяндза Боско з вялікай радасцю запрашае ўсіх вернікаў і моладзь, перадусім выхаванцаў ксяндза Здзіслава, яго духоўных сыноў і дачок і ўсіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстай святой Імшы падзякі за дар жыцця і служэння святара.
Урачыстасць адбудзецца ў 12.00 у парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні.
Адрас: г. Смаргонь, вул. Балыша, 1.