Пошук

03.06.2022 10:51   Catholic.by
Ілюстрацыйная вява: dreamstime

З 24 па 26 чэрвеня ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі пакаяння, да ўдзелу ў якіх запрашаюць вернікаў, святароў і кансэкраваных асоб.

Духоўныя практыкаванні пройдуць пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку.

У праграме рэкалекцый будуць дзве ўсяночныя адарацыі, тэматычныя канферэнцыі, пакаянная пілігрымка да Маці Божай Новага Жыцця ва Уселюб, Крыжовы шлях і іншыя супольныя пакутныя набажэнствы.

  • Рэкалекцыі пройдуць па адрасе: касцёл святога Міхала Арханёла, вул. Міцкевіча 1, г. Навагрудак.
  • Праводзіць рэкалекцыі ксёндз Юрый Жэгарын, пробашч парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку
  • Кантактны тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі:

Праграма рэкалекцый

(магчымыя невялікія змены)

  • 24 чэрвеня, пятніца
    • 14.00 – заезд і рассяленне
    • 14.30 – уступная канферэнцыя і разважанне
    • 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • 15.20 – Ружанец з разважаннямі
    • 16.00 – споведзь
    • 18.00 – святая Імша
    • 19.30 – вячэра
    • 20.00 – канферэнцыя аб патрэбе пакаяння і перапрашэння за грахі
    • 21.00 – Крыжовы шлях
    • 23.30 – малітва перапрашэння і пачатак усяночнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 25 чэрвеня, субота
    • 8.00 – супольнае заканчэнне ўсяночнай адарацыі
    • 8.30 – сняданак
    • 9.30 – канферэнцыя пра Ружанец і яго моц
    • 11.00 – чытанне і разважанне Божага Слова ў касцёле
    • 12.00 – анёл Панскі, набажэнства да Маці Божай Нястомнай Дапамогі і Гадзінкі
    • 12.30 – абед
    • 13.15 – пакаянная пілігрымка ва Уселюб
    • 18.00 – складковая святая Імша ў інтэнцыях вырашэння праблем у сем’ях і грамадстве
    • 19.30 – вячэра
    • 20.30 – супольная малітва ўдзячнасці і праслаўлення ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту
    • 22.00 – пакаянная працэсія вакол касцёла са свечкамі
    • 23.00 – усяночная адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 26 чэрвеня, нядзеля
    • 7.30 – заканчэнне ўсяночнай адрацыі
    • 8.00 – сняданак
    • 8.45 – канферэнцыя пра вартасць удзячнасці Богу
    • 10.00 – святая Імша падзякі і заканчэнне

Удзельнікам неабходна мець з сабой Біблію, ружанец і адпаведны абутак для пілігрымкі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.