Пошук

23.02.2022 10:43   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

23 лютага, ва ўспамін святога Палікарпа, біскупа і мучаніка, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі ўсіх, хто абараняў і абараняе нашу Айчыну.

Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Іерарх будзе маліцца за ўсіх, хто самаахвярным служэннем абараняе мір і справядлівасць у Беларусі, а таксама прасіць вечнага жыцця для тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Бацькаўшчыны.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святой Імшы.

Пачатак у 18.30.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа