Пошук

27.12.2021 08:18   Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова / Catholic.by

З 27 снежня распачынаецца рэгістрацыя на другую сустрэчу, з якой распачнецца салезіянскі курс анімацыі ANIMA, што стартаваў у лістападзе інтэграцыйнай сустрэчай.

Асноўнай мэтай курса з’яўляецца развіццё талента супрацоўніцтва з моладдзю, яе анімавання і суправаджэння, як гэта рабіў святы Ян Боско.

Сустрэчы будуць праходзіць у трохдзённым фармаце, важнымі пунктамі якіх будуць фармацыя, «ўоркшопы», малітва і адпачынак. Заняткі будуць праводзіць спецыялісты: як духоўныя, так і свецкія асобы.

Гэты курс для моладзі ад 18 гадоў і таксама для тых, хто займаецца выхаваннем моладзі.

Другая сустрэча пройдзе ў трохдзённым фармаце з 14 па 16 студзеня года па адрасе: г. Мінск, вул. Пляханава 28/1 (салезіянскі араторый імя святога Яна Боско).

  • Запоўніць анкету для ўдзелу, а таксама прачытаць больш інфармацыі пра курс можна па спасылцы ТУТ>>>
  • Заяўкі прымаюцца да 10 студзеня.
  • Ахвяраванне за адну сустрэчу — 30 BYN.
  • Па пытаннях удзелу звяртацца:
    +375 (29) 122 32 44 — кс. Алег Каралёў SDB
  • Старонка ў Instagram @anima.by
Абноўлена 28.12.2021 18:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця