25 снежня, ва ўрачыстасць Нараджэння Пана, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч пасвяціць касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне (Аўгустовак).
Урачыстая святая Імша распачнецца ў новай святыні ў 14.00.
Да ўдзелу ў супольнай малітве запрашаюцца ўсе ахвотныя, каб разам дзякаваць Пану Богу за дар гэтага касцёла, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў, якія прычыніліся да яго ўзвядзення.