Пошук

17.12.2021 12:37   Catholic.by
Фота кс. Юрыя Марціновіча

17 снежня Святы Айцец Папа Франішак адзначае свой 85-ы дзень нараджэння.

З гэтай нагоды ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы аб патрэбных ласках для пастыра паўсюднага Касцёла.

  • Пачатак святой Імшы ў 18.30.

Перад Імшой у галоўную святыню Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе дастаўлены Бэтлеемскі агонь міру. Сёлетняя акцыя праходзіць пад дэвізам «Святло надзеі».

Арцыбіскуп Станеўскі заахвочвае ўсіх вернікаў ахінуць малітваю Святога Айца ў дзень яго нараджэння і запрашае да ўдзелу ў святой Імшы ў мінскай архікатэдры.

Духоўна далучыцца да супольнай малітвы можна з дапамогай прамой трансляцыі на партале Catholic.by.

Абноўлена 17.12.2021 12:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.