Пошук

26.11.2021 10:14   Catholic.by

28 лістапада, у Першую нядзелю Адвэнту, у прамым эфіры на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё адбудзецца трансляцыя святой Імшы, цэлебрацыю якой у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пачатак у 8.15.

Адказным за арганізацыю трансляцыі вызначаны ксёндз Кірыл Бардонаў.

Святар паведаміў Catholic.by, што радыётрансляцыя святой Імшы будзе весціся з мінскай архікатэдры кожную нядзелю ў 8.15 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Трансляцыі нядзельнай святой Імшы на Беларускім радыё аднаўляюцца па шматлікіх просьбах вернікаў і пры садзеянні Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака.

Абноўлена 26.11.2021 10:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця