21 лістапада ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца святая Імша з ўдзелам моладзі. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Такім чынам каталіцкая моладзь сталіцы на чале са сваім маладым арцыпастырам адзначыць 36-ы Сусветны дзень моладзі на дыяцэзіяльным узроўні, які па рашэнні Папы Францішка ўпершыню пройдзе ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
Тэмай сёлетняга, 36-а Сусветнага дня моладзі на дыяцэзіяльным узроўні з’яўляюцца словы: «Устань. Я раблю цябе сведкам таго, што ты бачыў» (пар. Дз 26, 16).
Арцыбіскуп Станеўскі, які ў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з’яўляецца адказным за моладзь, скіраваў з гэтай нагоды сваё слова да маладых беларускіх католікаў.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Арганізатары асаблiва заахвочваюць да ўдзелу праз анлайн-трансляцыю з прычыны пандэмii.
Пачатак у 10.00.