Пошук

11.11.2021 10:23   Салезіянскі аніматар Дар’я Купцова / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: diariosur.es

Салезіяне запрашаюць на курс анімацыі ANIMA, які стартуе ў лістападзе.

Асноўнай мэтай курса з’яўляецца развіццё талента супрацоўніцтва з моладдзю, яе анімавання і суправаджэння, як гэта рабіў святы Ян Боско.

Сустрэчы будуць праходзіць у трохдзённым фармаце пры дапамозе фармацыйных сустрэч, «ўоркшопаў» і г.д. Заняткі будуць праводзіць спецыялісты: як духоўныя, так і свецкія асобы.

Гэты курс для моладзі ад 18 гадоў і таксама для тых, хто займаецца выхаваннем моладзі.

Першая сустрэча пройдзе ў аднадзённым фармаце 27 лістапада па адрасе: г. Мінск, вул. Змітрака Бядулі 13, корп. 5 (памяшканне «Кислород», 3-і паверх).

  • Запоўніць анкету для ўдзелу, а таксама прачытаць больш інфармацыі пра курс можна па спасылцы ТУТ>>>
  • Заяўкі прымаюцца да 25 лістапада.
  • Па пытаннях удзелу звяртацца:
    +375 (29) 122 32 44 — кс. Алег Каралёў SDB
  • Старонка ў Instagram @anima.by
Абноўлена 11.11.2021 10:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа