У суботу 13 лістапада выпускнік Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне Уладзіслаў Малышка прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату.
Як паведаміла Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі, пасвячэнне кандыдату ўдзеліць у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Пачатак святой Імшы ў 12.00.
Прамая трансляцыя цэлебрацыі будзе весціся на Youtube-канале гродзенскай катэдральнай парафіі.
Уладзіслаў Малышка нарадзіўся 1 жніўня 1998 года ў Гродне, паходзіць з парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску.