Пошук

09.09.2021 10:36   Catholic.by
Абраз Маці Божай Ружанцовай у касцёле дамініканаў у Познані (Польшча)

2 кастрычніка ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве пад дэвізам «Плыві на глыбіню» пройдзе Ружанцовы кангрэс на тэмы: сям’я, Святое Пісанне, ружанец і адарацыя.

Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс. Мэта сёлетняга, ужо Пятага Ружанцовага кангрэса (як, зрэшты, і папярэдніх падобных форумаў) — паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы і хочуць адкрываць тэалагічныя глыбіні, змешчаныя ў яго таямніцах.

Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам: «Плыві на глыбіню» і будзе прысвечана тэмам: сям’я, Святое Пісанне, ружанец і адарацыя.

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў.

Праграма кангрэса:

  • 9.30 – 10.15 — рэгістрацыя ўдзельнікаў
  • 10.20 — адкрыццё кангрэса
  • 10.30 – 11.10 — даклад айца Паўла Мажэйкі OP «Айцец Яцэк Варанецкі. „Паўната малітвы“, частка ІІ»
  • 11.15 – 11.55 — даклад сястры Чэславы Навіцкай USJK «Скарб любові: біблійныя медытацыі святой Уршулі Ледухоўскай да 20-і таямніцаў Ружанца»
  • Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
  • 12.15 – 13.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ружанец
  • 13.00 – 13.50 — абед
  • 14.00 – 14.40 — даклад айца Рамана Шульца OP «Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з Марыяй у школе святога Альфонса Марыі Лігуоры»
  • 14.45 – 15.10 — даклад Алены Валаховіч «Зэлі і Луі Мартэн — святыя бацькі святой Тэрэзы з Лізьё, якія жадалі неба»
  • Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова
  • 15.30 – 15.55 — перапынак
  • 16.00 – 16.30 — сведчанні аб пладах ружанцовай малітвы і папярэдніх кангрэсаў
  • 16.35 — падрыхтоўка да літургіі
  • 17.00 — Эўхарыстыя

Апекуном кангрэсу з’яўляецца Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Рэгістрацыя абавязковая! Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 25 верасня.

Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова пазваніць або даслаць SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:

  • імя, прозвішча
  • мясцовасць, назва парафіі
  • колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе
  • кантактны нумар тэлефона.

Калі пасля рэгістрацыі ўдзел у мерапрыемстве з нейкай прычыны стане немагчымым, пра гэта таксама неабходна будзе паведаміць арганізатарам.

«Для зарэгістраваных удзельнікаў кангрэса рыхтуецца ў падарунку чатыры кніжкі. Мы з радасцю чакаем вас і вашых блізкіх. Просім таксама аб малітве ў інтэнцыі кангрэса», — гаворыць арганізатар мерапрыемства айцец Раман Шульц, дамініканін.

Адрас:

Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, вул. Камсамольская, 4.

Кантакты:

айцец Раман Шульц ОР

суполка Ружанцовага кангрэсу ў Viber: Kангрэс2021

Абноўлена 27.09.2021 23:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.