Пошук

03.08.2021 10:52   Catholic.by
Фота Марка Кубіцкага

У нядзелю 15 жніўня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Рычэню, што ў Ніжнесілезскім ваяводстве Польшчы (парафія Асэтна), адбудзецца святая Імша з просьбаю аб вечным жыцці для памерлых жыхароў Пружанаў і Шылаўшчыны, а таксама іх душпастыра Казіміра Свёнтка.

Пачатак цэлебрацыі ў 10.30.

У гэтай польскай святыні знаходзіцца партрэт спачылага кардынала Казіміра Свёнтка, чый святарскі шлях распачаўся служэннем у Пружанах.

У Рычэню да сённяшняга дня жывуць былыя жыхары Пружанаў і ўжо зніклай вёскі Шылаўшчына, якія памятаюць і ўшаноўваюць свайго былога душпастыра.

15 жніўня 1945 года з чыгуначнай станцыі Аранчыцы вырушыў цягнік, які назаўсёды вывозіў жыхароў Шылаўшчыны і іншых навакольных вёсак. Частка з іх 27 жніўня прыбыла ў Рычэнь у Ніжняй Сілезіі, дзе знайшла для сябе другі дом.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця