Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2021–2022 навучальны год. Рэгістрацыя каныдатаў з 25 чэрвеня да 25 жніўня.
Для рэгістрацыі неабходна запоўніць анлайн форму ТУТ>>>
Усе дакументы, неабходныя для паступлення, трэба прывесці на ўступны экзамен, які адбудзецца 28 жніўня а 10.00 гадзіне па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19.
Тэлефон для даведак: + 375 29 616 08 72
e-mail: kaledzminsk@gmail.com
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ АБІТУРЫЕНТАЎ
Мэта каледжа — паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.
Студэнты каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па Святым Пісанні, тэалогіі (дагматычнай, маральнай, фундаментальнай, пастаральнай), гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.
Каб cтаць навучэнцам, неабходна ведаць пра:
Адметнасць навучання:
- Група «А» [тэалогія] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Навучэнцы гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.
- Група «B» [тэалогія + катэхетыка] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
- Група «C» [тэалогія + касцёльны спеў] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
- Група «D» [тэалогія + сродкі масавай камунікацыі] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (супрацоўніка каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.
- Група «Е» [тэалогія + рэлігійны турызм] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці куратара пілігрымак. Студэнты гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне рэлігійнага турызму.
Студэнты ІІІ курса, у залежнасці ад групы (B, C, D, Е), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар, супрацоўнік КСМК, куратар пілігрымак). Кваліфікацыйны прадмет уваходзіць у выпускныя экзамены. Пасля заканчэння каледжа студэнты гэтых груп атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.
Дакументы, неабходныя для паступлення:
- лічбавая рэгістрацыя кандыдата;
- за’ява (напісаная ўласнаручна);
- біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
- копiя пасведчання аб хросце (і канфірмацыі);
- копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі або iншыя дакументы аб адукацыi;
- копiя пашпарта (стар. 31-33);
- 2 фотаздымкi (3х4);
- медыцынская даведка;
Уступны экзамен:
- экзамен з катэхізіса і агульных ведаў пра Каталіцкі Касцёл;
- кваліфікацыйная размова.