Пошук

24.05.2021 10:40   Catholic.by

У чацвер 27 мая, у свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, у мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (пл. Свабоды, 9) дыякан Юрый Рашатко прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату.

Кандыдат паходзіць з мінскай катэдральнай парафіі і ў апошні час нёс дыяканскае служэнне ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Дактарант інстытута філасофіі Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта і выкладчык Тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля ў Мінску, дыякан Юрый Рашатко з’яўляецца выпускніком Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску.

  • Прэзбітэрскае пасвячэнне кандыдату ўдзеліць 27 мая Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец падчас святой Імшы, якая распачнецца а 12-й гадзіне.
  • Прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Юрыя Рашатко адбудзецца 30 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, у архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыi. Пачатак у 13.00.

На заканчэнне цэлебрацыі можна будзе атрымаць спалучанае з поўным адпустам прыміцыйнае благаслаўленне.

Абноўлена 24.05.2021 15:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця