У сераду 26 мая ў памяшканні Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму актуальнай сітуацыі ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пасля пажару.
Пачатак а 11-й гадзіне.
Адрас: вул. Рэвалюцыйная, 1 А (за катэдральным касцёлам на пл. Свабоды, 9).
Зацікаўленых прадстаўнікоў СМІ просяць праведаміць пра ўдзел у прэс-канферэнцыі медыйнай групе пры Камісіі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі па аднаўленні будслаўскай святыні.
Кантактны тэлефон: +375 (29) 695 53 51 — ксёндз канонік Юрый Санько