6 чэрвеня, у нядзелю пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая сёлета прыпадае на чацвер 3 чэрвеня, у Магілёве адбудзецца Эўхарыстычная працэсія.
Урачыстая святая Імша з гэтай нагоды ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава распачнецца ў нядзелю 6 чэрвеня а 11-й гадзіне.
Пасля Імшы ад галоўнай каталіцкай святыні горада на Дняпры вырушыць Эўхарыстычная працэсія па вуліцах Магілёва.
Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае ўсіх ахвотных праз удзел ва ўрачыстай Імшы і працэсіі ўшанаваць Езуса Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.