Пошук

18.04.2021 10:26   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

18 красавіка ў Мінску з удзелам прадстаўніка Папы Францішка ў нашай краіне ўрачыста адзначаць 30-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і ўстанаўлення Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

13 красавіка булай Ex quadam святы Ян Павел ІІ устанавіў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію і Мітраполію, адрадзіўшы такім чынам касцёльныя структуры на тэрыторыі незалежнай Беларусі пасля дзесяцігоддзяў панавання на нашых землях бязбожнага савецкага рэжыму і пераследу веры і Касцёла.

З гэтай нагоды ў нядзелю 18 красавіка ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі а 13-й гадзіне адбудзецца ўрачыстая святая Імша.

Цэлебрацыю Эўхарыстыі ў інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

З прадстаўніком Папы Францішка ў нашай краіне святую Імшу будуць цэлебраваць Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

У гэты час дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі духоўна далучыцца да малітвы ў цэлебрацыі святой Імшы з сакрамэнтам канфірмацыі, якую ўзначаліць у касцёле святога Арханёла Міхала ў Івянцы.

Іерархі шчыра запрашаюць вернікаў да ўдзелу ў супольнай малітве за далейшае развіццё Касцёла ў Беларусі.

Прамая трансляцыя 18 кастрычніка ў 13.00

Абноўлена 18.04.2021 11:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця