Пошук

08.04.2021 10:46   Catholic.by
Абраз Езуса Міласэрнага. Фрагмент. Мастак Яўген Казіміроўскі

З 23 па 25 красавіка пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі на тэму «Адчуць Божую міласэрнасць», якія правядзе ксёндз Віктар Ханько, пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах (Гродзенская дыяцэзія).

«Разумець і верыць у моц Божага прабачэння і Яго міласэрнасць — надзвычай складаная і абстрактная рэч.

Няпроста адкрыцца Божай міласэрнасці, няпроста яе прыняць. Яе немагчыма заслужыць, бо гэта безумоўны дар Стварыцеля.

Бог толькі чакае, каб чалавек прыняў яе ў пакоры і пакаянні», — адзначаюць арганізатары рэкалекцый і запрашаюць да ўдзелу ў іх усіх ахвотных.

Пачатак у пятніцу 23 красавіка а 19-й гадзіне.

Ксёндз Віктар Ханько скончыў Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семiнарыю ў Гродне і ў 2007 годзе прыняў сакрамэнт святарства. Скончыў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт імя Яна Паўла ІІ, абараніўшы магістарскую працу па фундаментальнай тэалогіі. Святарскае служэнне нёс у Ваўкавыску і Гродне, з 2011 года служыць у Мастах.

Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефоне:
+375 (44) 771 99 83

Адрас касцёла:
вуліца Савецкая, 2
г. Навагрудак

Абноўлена 24.04.2021 10:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа