Пошук

08.03.2021 17:31   Catholic.by

12–13 сакавіка ужо ў чацвёрты раз святары, кансэкраваныя асобы і вернікі Магілёўшчыны далучацца да ініцыятывы Папа Францішка «24 гадзіны для Пана».

Гэтая малітоўная акцыя, спалучаная з адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, сёлета пройдзе пад дэвізам

«Ён адпускае ўсе беззаконні твае»

(Пс 103 (102), 3).

Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную сітуацыю, Папа Францішак вырашыў, што і ў гэтым годзе малітва адбудзецца перад IV нядзеляй Вялікага посту.

«24 гадзіны для Пана» у касцёлах Магілёўшчыны:

  • Катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве
    Распачнецца ў пятніцу 12 сакавіка а 9-й гадзіне; завершыцца святой Імшой 13 сакавіка а 9-й гадзіне. Цэлебрацыю ўзначаліць біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
  • Парафія святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве
    Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту адбудзецца ў пятніцу 12 сакавіка пасля ранішняй святой Імшы да 11-й гадзіны і пасля Імшы ўвечары да 20-й гадзіны (час Імшаў не пададзены).
  • Парафія Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах
    Распачнецца 12 сакавіка а 20-й гадзіне і завершыцца 13 сакавіка а 9-й гадзіне.
  • Парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі у Крычаве
    Распачнецца 12 сакавіка а 10-й гадзіне, завершыцца святой Імшой 13 сакавіка а 10-й гадзіне.

Узяць удзел у малітве «24 гадзіны для Пана» запрашаюцца рухі і супольнасці, а таксама парафіі ўсяго Магілёўскага рэгіёну, каб адараваць Езуса на працягу дня і ночы.

Абноўлена 08.03.2021 17:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця