Пошук

19.02.2021 14:01   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота задкрытых крыніц

19 лютага ў парафіі Божага Цела ў Мінску распачаліся трохдзённыя велікапосныя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні праводзіць айцец Юрый Кулай OCD, які запрашае ўзяць у іх удзел усіх ахвотных.

Праграма:

19 лютага, пятніца

  • 08.30 — Крыжовы шлях
  • 09.00 — св. Імша з агульнай навукай
  • 18.30 — Крыжовы шлях
  • 19.00 — св. Імша з агульнай навукай
  • Пасля св. Імшы — сустрэча для моладзі і студэнтаў

20 лютага, субота

  • 08.30 — св. Імша для старэйшых і хворых асобаў з агульнай навукай
  • 13.30 — св. Імша ў Сініло з агульнай навукай
  • 17.00 — св. Імша з навукай для дзяцей
  • 19.00 — св. Імша з агульнай навукай, адарацыя, благаслаўленне сем’яў

21 лютага, І Нядзеля Вялікага посту

  • 09.00 — св. Імша з агульнай навукай, набажэнства Песняў жальбы
  • 10.30 — св. Імша з навукай для дзяцей
  • 12.00 — св. Імша з агульнай навукай (сума)
  • 13.30 — св. Імша ў Сініло з агульнай навукай
  • 19.00 — св. Імша з агульнай навукай, заканчэнне рэкалекцый

Перад і пасля святой Імшы будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Падчас Вялікага посту ў парафіі адбываюцца традыцыйныя набажэнствыі:    

  • Крыжовы шлях — па серадах у 18.00 (для дзяцей і бацькоў) і пятніцах у 18.30
  • Песні жальбы — пасля нядзельных св. Імшаў у 9.00.

Адрас:
вул. Герасіменкі, 6/1

Абноўлена 19.02.2021 14:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця