Пошук

19.01.2021 15:48   а. Аляксей М. Юхневіч / Catholic.by
Фота а. дк. Гжэгажа Сверкаша (бр. Віктар справа)

Беларус брат Віктар Марыя Мялешка OFMConv 30 студзеня прыме сакрамэнт пасвячэння ў ступені дыяканату.

Урачыстасць пасвячэння адбудзецца ў Лодзі-Лагеўніках (Польшча) у санктуарыі св. Антонія Падуанскага а 11-й гадзіне па сярэднееўрапейскім часе.

Пасвячэнне ў ступені дыяканату маладому францішканіну ўдзеліць дапаможны біскуп Лодзкай архідыяцэзіі біскуп Марэк Марчак.

Брат Віктар паходзіць з Гродна, у 2012 распачаў манаскую фармацыю ў Ордэне Братоў Меншых Канвентуальных.

Супольнасць францішканаў у Беларусі просіць аб малітве за брата Віктара.

 

Абноўлена 20.01.2021 12:11
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.