У нядзелю 24 студзеня ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі біскупа Юрыя Касабуцкага ў сёмую гадавіну яго біскупскага пасвячэння.
Пачатак у 10.30.
Як адзначаецца на парафіяльным сайце Naracz.by, цэлебрацыя святых Імшаў за біскупа Юрыя ў гадавіну біскупскага пасвячэння ў нарачанскай парафіі стала добрай традыцыяй.
Ініцыятарам малітвы за іерарха выступіла мясцовая моладзь, якая сем гадоў таму як падарунак на біскупскае пасвячэнне ўтварыла «Маргарытку» за біскупа Юрыя Касабуцкага і да гэтага часу верна трывае ў малітве, выпрошваючы патрэбныя ласкі для плённага служэння Богу і людзям.