Пошук

28.10.2020 11:11   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

2 лістапада, ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, на мінскіх Кальварыйскіх могілках пройдзе агульнагарадская працэсія, якую правядзе Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Пасля працэсіі ў касцёле Узвышэння святога Крыжа іерарх узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў інтэнцыі памерлых.

Пачатак працэсіі ў 18.00.

Біскуп Юрый Касабуцкі запрашае вернікаў па меры магчымасці браць удзел у малітвах за памерлых на працягу актавы і нагадвае пра неабходнасць захавання пры гэтым санітарна-эпідэміялагічных норм у сувязі з павелічэннем колькасці захворванняў каранавіруснай інфекцыяй.

Абноўлена 28.10.2020 11:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця