3–4 кастрычніка ў парафіі святога Францішка Асізскага ў Мінску пройдуць урачыстасці ў гонар нябеснага заступніка гэтай супольнасці, якой духоўна апякуюцца меншыя браты капуцыны.
Увечары 3 кастрычніка тут адбудзецца традыцыйнае францішканскае набажэнства Transitus — літургічны ўспамін пераходу святога з гэтага свету.
- Пачатак у 19.00
4 кастрычніка падчас урачыстай святой Імшы Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі благаславіць крыжы, якія ўвянчаюць новапабудаваны касцёл у гонар святога Францішка ў вёсцы Копішча (Новая Баравая).
- Пачатак у 11.00
Мінская супольнасць меншых братоў капуцынаў ад імя ўсіх вернікаў парафіі запрашае далучыцца да святкавання, якое працягнецца прадстаўленнем у выкананні наймалодшых парафінаў, канцэртам «Малітва за Беларусь» і пачастункам.
Новы касцёл размешчаны па вуліцы Авіяцыйнай, прыпынак грамадскага транспарту «Новая Баравая».