Пошук

21.09.2020 11:08   Catholic.by

26 верасня ў Мінску па вул. Пляханава, 28/1 (м-н Серабранка) адбудзецца адкрыццё салезіянскага араторыя.

Пачатак а 19-й гадзіне.

Арганізатары шчыра запрашаюць кожнага, хто малады сэрцам і духам, і абяцаюць магчымасць:

  • пагуляць у цікавыя гульні;
  • знайсці новыя сяброўствы;
  • спазнаць штосьці новае;
  • разам памаліцца;
  • цёпла і ўтульна правесці вечар;
  • увогуле даведацца, што такое араторый.

Як кажа 40-ы артыкул Канстытуцыі Салезіянаў кс. Боско, «араторый — гэта дом, які прымае, парафія, якая евангелізуе, школа, якая рыхтуе да жыцця, і двор для радасных сустрэч».

Удзельнікаў просяць па магчымасці мець з сабой штосьці з напояў.

Абноўлена 21.09.2020 12:02
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.