Пошук

08.09.2020 09:06   Grodnensis.by
Фота Grodnensis.by

9 верасня ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне на заканчэнне перэгрынацыі фігуры святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла на Беларусі, адбудзецца ўрачыстая Імша.

Падчас Эўхарыстыі будуць асаблівым чынам маліцца аб дары міру і паяднання для ўсіх жыхароў нашай краіны, а таксама за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб яго хуткім вяртанні ў Беларусь.

Да ўдзелу біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч запрашае найперш вернікаў усіх каталіцкіх парафій горада, а таксама парафій наваколля і ўсіх ахвотных.

Пачатак Імшы ў 19.00.

Абноўлена 08.09.2020 10:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа