Пошук

04.09.2020 10:05   Паводле: Grodnensis.by

4 верасня фігура святога Міхала Арханёла, галоўнага нябеснага апекуна Каталіцкага Касцёла на Беларусі, прыбудзе ў Гродна. Яе перэгрынацыя ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя працягнецца да 10 верасня.

Верасень па ініцыятыве старшыні каталіцкага епіскапату Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча быў абвешчаны месяцам малітваў у інтэнцыі Беларусі, спынення эскалацыі канфлікту і хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу. Іерарх заахвоціў да асаблівай малітвы праз заступніцтва святога Арханёла Міхала ў гэтых інтэнцыях.

У гэты час пройдзе перэгрынацыя фігуры святога Арханёла Міхала па катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі.

Прывітанне фігуры адбудзецца ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксавэрыя ў Гродне 4 верасня ў 17.00.

Потым у 17.30 i 19.00 адбудуцца святыя Імшы, пасля кожнай з якіх будуць узносіцца малітвы праз заступніцтва св. Міхала, пераможцы злога духа.

Наведаць святыню і памаліцца перад фігурай можна будзе кожны дзень.

Расклад Імшы ў гродзенскай катэдры:

  • у будні: 7.00, 8.00, 9.00, 12.00, 17.30, 19.00;
  • у нядзелю: 7.00, 9.00, 10.30, 12.00, 15.00, 19.00, 21.00.
Абноўлена 10.09.2020 12:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця