Пошук

14.08.2020 12:17   Catholic.by
Фота: Radzima.org

15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая з’яўляецца адпустовай у магілёўскай катэдры, вернікі на чале з Біскупскім вікарыем для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB будуць маліцца за Беларусь.

Цэлебрацыя ўрачыстай святой Імшы, падчас якой група магілёўскіх католікаў рознага ўзросту прыме з рук іерарха сакрамэнт канфірмацыі, распачнецца ў 18.30.

Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB просіць усіх католікаў горада на Дняпры і ваколіц сабрацца на Эўхарыстыі ў старажытнай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, каб разам прасіць Бога аб спыненні насілля, а таксама аб справядлівасці, міры і згодзе ў нашай краіне.

Пасля Імшы адбудзецца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя і адмысловая малітва за Беларусь.

Абноўлена 14.08.2020 12:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.