29–30 жніўня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць дні малітвы падзякі Маці Божай Тракельскай за атрыманыя праз Яе заступніцтва дары.
29 жніўня, субота
- 9.00 — св. Ружанец (Радасныя таямніцы) за пілігрымаў і ахвярадаўцаў санктуарыя Каралевы Нашых Сем’яў у Тракелях;
 - 10.00 — св. Імша за пілігрымаў (кусташ кс. Юрый Бяганскі);
 - 11.00 — канферэнцыя «Марыя ў Касцёле паводле св. Яна Паўла ІІ»;
 - 12.00 — Анёл Панскі, св. Ружанец (таямніцы Балесныя) за памерлых ад COVID-19;
 - 13.00 — св. Імша для дзяцей з абрадам асвячэння школьных прылад і дзённікаў (біскуп Юзаф Станеўскі);
 - 14.00 — квэст-гульня для дзяцей «Прыгоды ў Марыйным садзе»;
 - 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці і канферэнцыя «Вучэнне св. Яна Паўла ІІ аб сям’і»;
 - 16.00 — канцэрт у гонар св. Яна Паўла ІІ;
 - 17.00 — флэшмоб «Праслаўляю Цябе, Марыя»;
 - 18.00 — св. Ружанец (Хвалебныя таямніцы) за моладзь краіны і Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту;
 - 20.00 — Св. Імша для моладзі (новапрэзбітэры);
 - 21.30 — працэсія вакол касцёла з абразом Маці Божай Тракельскай і Марыйны заклік;
 - 22.30 — начное чуванне з разважаннем Ружанца (таямніцы Святла) за хворых і лекараў краіны
 
30 жніўня, нядзеля
- 8.00 — Марыйныя спевы
 - 9.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітва аб адзінстве хрысціянаў;
 - 10.00 — св. Імша з ўдзелам біскупа Юзафа Станеўскага;
 - 11.00 — музычная медытацыя на тэму Totus Tuus, Maria (Увесь Твой, Марыя);
 - 12.00 — малітва за сем’і і аднаўленне шлюбных абяцанняў;
 - 13.00 — св. Імша з удзелам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.
 
					






