Пошук

05.03.2020 19:09   Экспертная рада па пытаннях жыцця i сям’i пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
Ілюстрацыйнае фота: chemistrymultimedia.com

З ліпеня па верасень 2019 года ў Беларусі праводзіўся збор подпісаў пад калектыўным зваротам грамадзянаў да прэзідэнта з просьбай ініцыяваць прыняцце закона аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасексуалізму і іншых палавых ненармальнасцяў непаўнагадовым.

Акрамя прапановы прыняцця адпаведнага закона і паправак у крымінальны кодэкс, у звароце таксама ішла гаворка пра неабходнасць стварэння надведамаснай нацыянальнай праграмы па захаванні традыцыйных каштоўнасцяў, што з’яўляецца задаткам для існавання беларусаў як самабытнай і суверэннай нацыі. Ініцыятыву падтрымала Экспертная рада па пытаннях жыцця i сям’i пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, некаторыя праваслаўныя вернікі і прадстаўнікі іншых канфесій.

Прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Экспертнай рады адбудзецца 9 сакавіка ў 11.00 у канферэнц-зале гатэля «Славянская» ў Мінску (вул. Нарачанская, 10-А).

Рэгістрацыя для прадстаўнікоў СМІ адкрыта да 6 сакавіка ўключна:

Абноўлена 06.03.2020 22:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.