7 сакавіка ў касцёле св. Антонія і Аб’яўлення Пана ў Каменцы адбудзецца святая Імша за ксяндза прэлата Юзафа Грасевіча, які адышоў у вечнасць 20 гадоў таму.
Пра гэта паведамляе партал Гродзенскай дыяцэзіі Grodnensis.by.
Пачатак а 12-й гадзіне. Да ўдзелу ў малітве за святара, які апошнія гады свайго жыцця быў пробашчам у Каменцы, запрашаецца духавенства, сёстры законныя і ўсе вернікі.
Ксёндз прэлат Юзаф Грасевіч нарадзіўся ў 1904 г. на Беласточчыне ў вёсцы Багушы.
Наведваў школу ў Беластоку, пасля яе заканчэння паступіў ва ўніверсітэт Стэфана Баторыя ў Вільні на факультэт паланістыкі.
Пасля заканчэння ўніверсітэта выкладаў у гімназіі айцоў езуітаў. Пасля двух гадоў роздумаў паступіў у духоўную семінарыю. Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў біскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі.
Быў рэдактарам «Каталіцкага часопіса» ў Вільні і духоўным акупеном гурткоў хрысціянскай моладзі. Зблізіўся з благаслаўлёным кс. Міхалам Сапоцькам і вучыўся яго жыццёваму прыкладу.
3 сакавіка 1942 г. у Вільні разам з іншымі святарамі быў арыштаваны, пасля высланы ў Сібір.
Знаходзіўся ў лагеры ў Правенішках, потым у Комі. Толькі пасля смерці Сталіна вярнуўся ў касцёл у Новай Рудзе. Абслугоўваў некалькі парафій. Яго пастаянна кантралявалі спецслужбы, выклікалі на допыты, прыніжалі.
Удзельнічаў у заснаванні законнай супольнасці Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай). Прычыніўся да захавання і ўратавання ад знішчэння першага цудатворнага абраза Езуса Міласэрнага, напісанага паводле ўказанняў св. Фаўстыны па выразным пажаданні самога Езуса Хрыста. Aдышоў у вечнасць 1 сакавіка 2000 г. Пахаваны каля касцёла ў Каменцы, у абарону якога рашуча стаяў усё жыццё.