8 лютага ў Баранавічах ужо ў дзявяты раз пройдзе хрысціянскі музычны фэст «Дастукацца да нябёсаў», які збірае сотні ўдзельнікаў з розных куткоў Беларусі.
Ужо каторы год, нягледзячы на холад i сцюжу, сотні людзей рознага ўзросту збіраюцца пад адным дахам, каб праславіць Бога. Арганізатары фестывалю запрашаюць усіх, хто адчувае сябе маладым i хоча славіць Бога сваім спевам i танцам, з’яднаўшыся ў адзіным духу праслаўлення.
Гэта добрая магчымасць правесці час з Богам, падзяліцца з сябрамі i знаёмымі нашай верай — жывой i сапраўднай.
Фэст «Дастукацца да нябёсаў» (#DDN20) пройдзе 8 лютага ў 18.00 па адрасе: г.Баранавічы, вул. Кірава, 62, Дом культуры тэкстыльшчыкаў.
Каб сачыць за навінамі пра ДДН-20 ці больш падрабязна даведацца пра фестываль, далучайцеся да старонкі у Instagram @ddn.fest. Калі ў вас ёсць яркія ўспаміны альбо жаданне падзяліцца тым, як вы моцна чакаеце #DDN20, выкладайце на вашай старонцы ў Instagram гісторыю ці пост пра гэта, пазначайце хэштэгам #ждуддн i адзначайце старонку @ddn.fest.
Паважаныя сябры, звяртаем вашую ўвагу на тое, што распаўсюджванне ўсялякай інфармацыі і выкарыстанне фота-, відэаматэрыялаў без спасылкі на аўтара забаронена. СМІ неабходна атрымаць акрэдытацыю ад арганізатараў.
Плануецца прамая відэатрансляцыя ДДН-20.
Калі вы жадаеце матэрыяльна падтрымаць ініцыятыву і сваім ахвяраваннем далучыцца да арганізацыі фэсту, звяжыцеся, калі ласка, з арганізатарамі.
Па пытаннях акрэдытацыі і іншых арганізацыйных пытаннях звяртацца да дырэктара фэсту кс. Паўла Рудзьмана па тэлефоне:
+375 (29) 709 00 93