Пошук

27.12.2019 16:00   Catholic.by
Фота: allcastle.info

У ноч з 31 снежня 2019 на 1 студзеня 2020 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай перад цудатворнаю Святыняй Беларусі адбудзецца адмысловае набажэнства, цэлебрацыю якога ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

«Традыцыйна ўвечары апошняга дня года мы дзякуем Богу за пражыты год, за ўсе атрыманыя ласкі, а таксама просім, каб Найвышэйшы благаславіў нас, нашых родных і блізкіх у Новым годзе.

Таму ў нашым мясцовым Касцёле ўзнікла ініцыятыва сабрацца ў гэты час у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, каб праводзіць стары і сустрэць Новы год перад цудатворным абразом Маці Божай. Шчыра запрашаем усіх жадаючых, асабліва моладзь і сем’і», — паведаміў Catholic.by Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Праграма сустрэчы Новага года ў Будславе:

  • 22.30 — святая Імша падзякі за пражыты год
  • пасля Імшы — пробашч парафіі ў Будславе кс. Дзмітрый Дубовік агучыць вынікі 2019 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай
  • 23.30 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, адарацыя
  • 0.00 — гімн Te Deum («Цябе, Божа, праслаўляем») і благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам
  • пасля благаслаўлення — пачастунак у Доме пілігрыма

1 студзеня, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, святая Імша ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе а 12-й гадзіне.

З Мінска арганізуецца выезд у Будслаў на сустрэчу Новага года ў Нацыянальным санктуарыі. Ад’езд ад касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) 31 снежня ў 19.00.

Запіс у сакрыстыі Чырвонага касцёла. Дадатковая інфармацыя па тэл.:

+375 (17) 200 44 15 (Чырвоны касцёл)

Абноўлена 30.12.2019 10:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа